logo

Тут была крама з календаром "Мова вольных" і мерчам ад Артура Вакарава. Яна не працуе і, відаць, не запрацуе нават у сезон.

Два гады мы выпускалі класны каляндар для беларусаў у эміграцыі і стараліся, каб ён трапіў на ўсе кантыненты. Каляндар на 2023-ці трапіў у больш за дзве тысячы сем'яў, на 2024 — у тысячу дамоў: ад Тайланда да ЮАР. Яго палюбілі не толькі беларусы: нам пісалі палякі і ўкраінцы, што ім падабаецца такі спосаб вучыць мовы.

Мы дарылі календары і цішоткі на конкурсах з нагоды Дня роднай мовы.

Аднак у нас засталося даволі шмат календароў на складзе і даволі мала сіл, каб зрабіць гэта яшчэ раз.

Калі хочаце падтрымаць — напішыце нам на [email protected].

Беражыце кожны свой дзень!

Lost Password